Сябры, @sekktor рады запрасіць усіх, хто шукае магчымасці аплаты выдаткаў на паездкі дзеля сваёй культурніцкай і творчай дзейнасці, на анлайн-інфасесію пра #конкурс_грантаў на мабільнасць ад праекта EU4Culture.
Калі: 1 лютага 2024, чацвер, 10:00 СЕТ / 12:00 Мінск.
Дзе: ZOOM.
Працягласць: да 1,5 гадзін.
Нагадаем, што гранты на #мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
Для каго: 18+ #культдзеячы, #культменеджары, #творцы ўсіх культурніцкіх галін дзейнасці.
Геаграфія паездак: дзяржавы-члены ЕС, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.
Перыяд: 1 красавіка – 30 верасня 2024.
Увага: дэдлайн падачы заявак ужо зусім хутка – 16 лютага!
⁃ Якія мэты паездак пасуюць
⁃ Якая менавіта падтрымка аказваецца ў межах конкурсу на мабільнасць
⁃ Якой працягласці і тыпаў могуць быць паездкі (+ што такое віртуальная мабільнасць)
⁃ Якія ўмовы і крытэры варта ўлічыць пры складанні заяўкі.
А таксама адкажа на вашыя наўпроставыя пытанні!
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
Таўталогія на афішы – для прыцягнення ўвагі.
#грант #культменеджмент #конкурс_грантаў