​​Сотні чалавек трапілі пад аблаву кдб у апошнія дні (праваабаронцы ведаюць пра 165, зразумела, што …

​​Сотні чалавек трапілі пад аблаву кдб у апошнія дні (праваабаронцы ведаюць пра 165, зразумела, што ў рэальнасці іх у разы больш). Красаўцы шукалі, ці не дапамагаў людзям хто прадуктамі. Ну, музычнае экстрэмісцкае фарміраванне ў нас ёсць, чаму б не быць і прадуктоваму?

Цяжка ўзняць градус абсурду і вар’яцтва? Пацукі спраўляюцца. Цяжка ўзняць градус нашай нянавісці? Ёй таксама няма ўжо межаў, здаецца, яна не згасне ніколі, нават у далёкай будучыні.

А вось галоўны пацук пра будучыню дбае. Памятаеце пра закон, які гарантуе бяспеку былому прэзідэнту і яго сям’і? Нарэшце ён адчуў, што “кіраўнікі дзяржавы” бываюць і былымі, і нават мёртвымі. Трэба паклапаціцца і пра дзетак, і пра ўнукаў, і пра шпіца…

А дзе ж клопат пра красаўцаў? Пра касманаўтаў, якія прыгожа натоўпам круцяць перад камерай дзяўчынак? Пра губазікаў, якія прымушаюць закатаваных людзей каяцца ў нелюбові да ўлады? Пра кэдэбэшнікаў, што здзекуюцца з жонак і  маці палітзняволеных? Пра “суддзяў” і “пракурораў”, што адпраўляюць за краты цяжка хворых, старых і дзяцей? Пра “ахоўнікаў” у турмах, што забіваюць палонных?

Іх усіх можна зразумець: лука кіруе столькі год ужо, можа больш, чым некаторыя з іх жывуць. Здаецца вечным і непахісным. А значыцца, вечнымі будуць і яго грошы, і недазаконне.

Але. Сам лука такім сябе ўжо не адчувае. Можна, канешне, часам красавацца з аўтаматам перад прапагандыстамі, але калі ў астатнія дні то хрыпіш, то кульгаеш, то галавой трасеш – якая тут вечнасць-непахіснасць? Гарантыі гарантыямі, але недзе ўжо рыхтуецца і норка для галоўнага пацука і ўсёй пацучынай сям’і.

А для красаўцаў там месца няма. Што потым, таварышы “міліцыянты”? Ваш гаспадар паклапаціўся пра “потым” для сваіх. А вы – не свае.

І кожны думае застацца ў “сістэме”, калі што. А можа, і не думае ўжо. Думае, як выбіць паказанні, да каго заўтра прыйсці з ператрусам, – вось пра гэта можна падумаць, гэта можна планаваць. А будучыня – што пра яе думаць. Ап’янёныя крывёю, уладай і грашыма не бачаць так далёка. А калі там нічога і няма? Няма ніякай “сістэмы” і ніякай будучыні для пацукоў рэжыма?

“Сістэма”, пабудаваная вакол аднаго чалавека, што трымаецца на ім і трымаецца за яго, не будзе існаваць вечна. Яна абрынецца на галовы сваіх адэптаў, ці разам з “моцным лідарам”, ці – калі яму пашанцуе паспець схавацца ў пекле – адразу ж пасля яго смерці. Для пацукоў гэта будзе нечаканасцю? Што ж. Сюрпрызы – гэта файна.

Усе злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!