DYSTOPIA – біенале саўнд-арту, якое аб’ядноўвае шырокі спектр мастацкіх практык: #інсталяцыя, #перформанс, эксперыментальная #музыка, сеансы праслухоўвання, #site_specific праекты.
Галоўная тэма – «антыўтопія» як магчымасць крытычна выказацца і прапанаваць канцэпцыі светлай будучыні. У гэтым годзе акцэнт біенале – на індыйскі рэгіён, аднак разглядаюцца і іншыя культурныя рэгіёны. Цікавяць працы, якія асэнсоўваюць гістарычныя падзеі і памяць праз гук, даследуюць каланіяльныя праблемы.
Арганізатары прапануюць: – вытворчы бюджэт 2000 EUR – ганарар за новую працу на біенале 1500 EUR – ганарар за працу 500 EUR – выдаткі на праезд і пражыванне.