Семінар для тых, хто займаецца праграмамі культурнай мабільнасці ў #Тбілісі, #Грузія
Для каго:#культдзеячы і #актывісты з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Калі: 12 – 14 чэрвеня.
Адукацыйны праект будзе праводзіць Лабараторыя культуры і менеджменту. Семінары дапамогуць спецыялістам з краін з абмежаваным доступам да інфармацыі даведацца аб існуючых праграмах нарошчвання патэнцыялу. Удзельнікі праграмы атрымаюць гранты, якія можна выкарыстаць і для распаўсюджвання інфармацыі (напрыклад, анлайн- і панэльных дыскусій на месцах), і для публікацый (напрыклад, пераклад дакументацыі і г.д.), і для ўдзелу ў публічных мерапрыемствах для абмену вынікамі (напрыклад, паездкі на канферэнцыі).