XX Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Абрыкосавае дрэва» запрашае з розным дакументальным кіно – ад этнаграфічнага і антрапалагічнага да эксперыментальнага і анімацыйнага. Фестываль у асноўным праводзіцца ў вёсцы Дэбет, удзельнікі размяшчаюцца ў дамах жыхароў вёскі. Мэта фестывалю – стварэнне ўтульнага сяброўскага асяроддзя, у якім творцы кіно змогуць паразмаўляць з прафесійнай суполкай, з гледачамі і мясцовым насельніцтвам. Таксама атрымаецца пазнаёміцца з мясцовай культурай і гісторыяй – для ўдзельнікаў ладзяцца экскурсіі і спецыяльныя мерапрыемствы.
Фільмы павінны мець англійскія субтытры.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне і харчаванне.