Кропка запускае Школу вядучых мерапрыемстваў «УКрапванне» Мы робім Школу для падтрымкі тых, хто: хоч…

Кропка запускае Школу вядучых мерапрыемстваў «УКрапванне»

Мы робім Школу для падтрымкі тых, хто:
хоча паспрабаваць правесці мерапрыемства
ўжо мае арганізатарскі досьвед, але хоча ажывіць свой клуб, прыдумаць новы фармат
яшчэ не мае ідэі, але хоча рабіць нешта карыснае для беларускай грамадзянскай супольнасці

Школа будзе складацца з цыкла асобных сустрэч: можна наведаць як адну, так і ўсе.

І сёння мы адкрываем набор на першую сустрэчу ў фармаце лабараторыі, падчас якой абмяркуем ідэі і запыты ўдзельні_ц і пачнем распрацоўваць памятку з парадамі для вядучых мерапрыемстваў.

Бонусам вы атрымаеце зарад натхнення ад іншых удзельні_ц і знойдзеце новыя кантакты для супрацы.

Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 12 лютага.

17 лютага 11.00 – 16.00 (уключае вегетарыянскі абед)
Працоўныя мовы: беларуская і расейская
Месца: Кропка (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі)