Фестываль адбудзецца ў анлайн і афлайн формах, можна падаць заяўку як на «вочны», так і на «завочны» ўдзел. Тэма – «казкі заўтрашняга дня» (уплыў новых тэхналогій на прынцыпы адукацыі ў будучыні). Цікавяць разважанні аб будучыні і распрацоўка ідэй, якія выходзіць за межы «тут і зараз», персанальны вопыт вітаецца. Прымаюцца канцэпцыі лічбавых і фізічных аб’ектаў і праектаў, а таксама ідэі воркшопаў і дыскусій, асабліва з уцягваннем гледачоў.