Запрашаюць правесці анлайн або афлайн-мерапрыемствы у лонданскай галерэі Autograph. Прымаюць заяўкі па любых напрамках: лекцыі, перформансы, воркшопы ці іншыя фарматы, прысвечаныя тэме спадчыны і культуры. Кандыдаты могуць быць любога ўзросту, прыярытэт аддаецца пачаткоўцам. Разглядаюць нават тых, хто яшчэ не праводзіў публічныя мерапрыемствы.