Sheffield DocFest – адзін з самых уплывовых фестываляў на рынке дакументальных праектаў. Праграма адлюстроўвае каштоўнасці творчасці, спачування, свабоды, інклюзіўнасці і інтэрнацыяналізму. Sheffield DocFest прымае заяўкі дакументальных і нон-фікшн фільмаў. Запрашаюць з кароткім метрам (да 40 хвілін) і поўнаметражным кіно.