Texas A&M University – творчая #рэзідэнцыя па распрацоўцы новых праектаў #ЗША
Для каго: #творцы розных дысцыплін. Калі: 1 верасня – 30 лістапада.
Школа перформансу, візуалізацыі і прыгожых мастацтваў Тэхаскага ўніверсітэта запрашае творцаў папрацаваць у міждысцыплінарнай прасторы. Школа будуецца на міждысцыплінарных блоках «Навука танца» (аб’ядноўвае танец, біялагічныя навукі і навукі аб здароўі), «Візуалізацыя» (аб’ядноўвае выяўленчае мастацтва з інфарматыкай) і «Даследаванне перформансу» (спалучэнне з антрапалогіяй). Творцам на рэзідэнцыі прапануюць скарыстацца разнастайнымі ведамі і рэсурсамі, даступнымі ў школе, пры распрацоўцы новай працы. Чакаецца публічная прэзентацыя вынікаў працы.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 10 000 USD – пражыванне – доступ да офісных памяшканняў – візавую падтрымку.