Для каго:#творцы розных дысцыплін, якія займаюцца даследаваннямі грыбоў.
Місія Брытанскага мікалагічнага таварыства – прасоўваць навуку аб грыбах, у тым ліку праз #мастацтва. Менавіта яно можа справакаваць навукова-творчую дыскусію і стымуляваць цікавасць да мікалогіі. Грантавая падтрымка разлічана на новыя праекты.