Staatliche Museen zu Berlin – #семінар па гравюрах і малюнках Кранаха, яго сям’і і яго майстэрні ў #Германія
Для каго:#куратары і #даследчыкі, супрацоўнікі музеяў. Калі: 26 траўня – 1 чэрвеня.
На семінары будзе абмяркоўвацца творчасць Кранаха ў кантэксце сучасных мастацтвазнаўчых і мастацкіх тэхналагічных даследаванняў. Семінар з’яўляецца часткай даследчага праекта і адначасова падтрыхтоўчым мерапрыемствам да дзвюх выстаў Кранаха ў Берліне і Дрэздэне, якія запланаваны на 2027 год. Праграма семінара ўключае майстар-класы ў Берліне і Дрэздэне, наведванні галерэй. У якасці настаўнікаў да групы далучацца тры вопытныя спецыялісты па Кранаху. Удзельнікам прапануецца зрабіць кароткія прэзентацыі па тэмах, звязаных з арыгінальнымі аб’ектамі, якія будуць даследвацца на месцы.