Знаходка для кінаманаў! Press Club Belarus ладзіць СЁННЯ Сустрэчу па слядах беларускай прэміі кінакр…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Знаходка для кінаманаў! Press Club Belarus ладзіць СЁННЯ Сустрэчу па слядах беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

Калі: 22 лютага, 17:00 СЕТ (Варшава)
Фармат: афлайн у #Варшава і #анлайн. Рэгістрацыя абавязковая.

На мінулым тыдні ў Берліне на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджвання «Чырвонага вераса». Калі вы не трапілі на імпрэзу, але хочаце даведацца, як яно было — далучайцеся да сённяшняй сустрэчы з пераможцамі прэміі і яе суарганізатаркай Ірэнай Кацяловіч.

Таксама на сустрэчы будуць перададзены ўзнагароды фільммэйкерам, якія не трапілі на цырымонію ў Берліне.

Хто прыйдзе:
Ірэна Кацяловіч, сузаснавальніца кінапрэміі «Чырвоны верас»;
Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй, пераможцы ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»;
Мара Тамковіч, атрымальніца «Спецыяльнай згадкі» за фільм «У жывым эфіры»;
Андрэй Новік, пераможца ў катэгорыі «Найлепшы актор»;
Ксенія Галубовіч, пераможца ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм».

Зарэгістравацца вы можаце тут, да 15:00 СЕТ. Далучайцеся!

#кіно #відэа #акторы #крытыкі #рэжысёры #прадзюсары