Журналістаў ААН абараняе з 2012 года. On the Move хоча, каб абаранялі і творцаўДля бяспекі журналіст…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Журналістаў ААН абараняе з 2012 года. On the Move хоча, каб абаранялі і творцаў

Для бяспекі журналістаў(-ак) у ААН ужо 14 гадоў дзейнічае асобны план. Для творцаў такога плана няма — хоць іх таксама пераследуюць, арыштоўваюць і змушаюць пакідаць свае краіны. Міжнародная сетка On the Move, якая займаецца культурнай мабільнасцю, апублікавала першы чарнавік такога плана і запрашае яго абмеркаваць.

Што прапануюць:
• хутка рэагаваць, калі творцам пагражаюць;
• ствараць прытулкі і бяспечныя калідоры ў надзвычайных сітуацыях;
• прыняць рэзалюцыю ЮНЕСКА з заклікам да дзяржаў не прымяняць тэрмін даўнасці да злачынстваў супраць мастацкай свабоды.
Аўтары(-кі) асобна пішуць пра лічбавае сачэнне, транснацыянальную цэнзуру і пераслед за выказванні ў інтэрнэце.
Каардынаваць працу павінна ЮНЕСКА.

Чаму цяпер. Яшчэ ў 2023 годзе ЮНЕСКА адзначала, што творцаў рэдка лічаць прыярытэтнай групай пры эвакуацыі і ў праграмах для бежанцаў(-к). А ўжо ў 2025 годзе краіны-члены ЮНЕСКА паабяцалі абараняць творцаў падчас канфліктаў, катастроф і вымушанага перамяшчэння. On the Move лічыць, што цяпер якраз час ператварыць гэтае абяцанне ў канкрэтны механізм.

Хто можа далучыцца. Чарнавік адкрыты для правак — свае прапановы можна выказаць на адной з дзвюх анлайн-сустрэч у Zoom. Абмежаванняў па ўдзеле арганізатары не ўказваюць: дастаткова зарэгістравацца, пазначыўшы імя і email. Найперш дакумент адрасаваны грамадскім арганізацыям, якія падтрымліваюць творцаў у небяспецы. Сустрэчы вядзе Silja Fischer з International Music Council.

16 лістапада, 10:00–11:00 па Варшаве — рэгістрацыя
17 лістапада, 16:00–17:00 па Варшаве — рэгістрацыя

У On the Move ёсць гід па фінансаванні для творцаў у небяспецы і ў выгнанні. У ім сабраныя фонды экстранай дапамогі і праграмы часовай рэлакацыі.

Чарнавік плана · Пра дакумент

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!