Прыём заявак на ART PRADMOVA падоўжаны да 20 кастрычніка!ART PRADMOVA гэта конкурс-выстава для маладых ілюстратараў і ілюстратарак, дызайнераў і дызайнерак кнігі ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Што дае ўдзел:
прафесійны погляд журы на вашы працы;
магчымасць паказаць сваю творчасць беларускім выдаўцам, патэнцыйным замоўцам і шырокай публіцы;
лепшыя працы трапяць на выставу ART PRADMOVA ў межах фестывалю;
пераможцы атрымаюць прызы.Хто можа ўдзельнічаць: аўтары і аўтаркі ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна. Прымаюцца працы ў любых тэхніках, як апублікаваныя, так і неапублікаваныя. Можна падаць адзін твор / аб’ект ці да 5 ілюстрацый.
Новы ддл: 20 кастрычніка.
Заяўку дашліце на [email protected] PDF з кароткай інфармацыяй пра сябе і сваю працу, а таксама лічбавыя выявы твораў з разрозненнем 300 dpi.✦✦✦
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Корпус
/
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
/
Прыём заявак на ART PRADMOVA падоўжаны да 20 кастрычніка!ART PRADMOVA гэта конкурс-выстава для малад…