7 грантаў Creative Europe MEDIA на 2027 год — ад распрацоўкі фільма і гульні да пракату і кінаадукац…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

7 грантаў Creative Europe MEDIA на 2027 год — ад распрацоўкі фільма і гульні да пракату і кінаадукацыі

✦✦✦

Распрацоўка і вытворчасць

European Slate Development — да 510 000 EUR на пакет з 3–5 праектаў
• Для незалежных кампаній, у якіх з 2020 года дзве працы выходзілі ў камерцыйны пракат мінімум у трох замежных краінах. У пакет — фільмы, серыялы, імерсіўныя праекты і, па жаданні, кароткаметражка пачаткоўца.
Ад 90 000 да 510 000 EUR на пакет.
Ддл: 1 снежня 2026.

Video Games and Immersive Content — на наратыўную гульню або імерсіўны праект
• Для студый, якія з 2024 года выпусцілі гульню ці імерсіўны праект з камерцыйнымі продажамі. Грант — на шлях ад ідэі да першага прататыпа.
Да 200 000 EUR — 60% бюджэту распрацоўкі.
Ддл: 2 лютага 2027.

TV and Online Content — на вытворчасць для ТБ і анлайн-платформаў
• Анімацыя, дакументалістыка, ігравыя фільмы і серыялы. Патрэбныя мінімум два вяшчальнікі з дзвюх краін MEDIA і 40% бюджэту, ужо пацверджаныя трэцімі бакамі.
Ад 70 000 да 2 000 000 EUR — у залежнасці ад бюджэту вытворчасці.
Ддл: 10 лютага 2027; наступны — 15 верасня 2027.

European Co-development — на сумесную распрацоўку кампаніямі з розных краін
• Мінімум дзве прадзюсарскія кампаніі з дзвюх краін MEDIA разам распрацоўваюць фільм, серыял або імерсіўны праект.
70% бюджэту распрацоўкі: да 120 000 EUR на дзве кампаніі і плюс 60 000 EUR за кожную наступную.
Ддл: 2 сакавіка 2027.

✦✦✦

Пракат, аўдыторыя і тэхналогіі

Innovative Tools and Business Models — на новыя інструменты для кіно, ТБ і гульняў
• Субцітраванне і даступнасць, рэкамендацыйныя сістэмы, кіраванне правамі, рашэнні на аснове ШІ, больш экалагічная індустрыя. Абсталяванне не фінансуюць.
Да 80% выдаткаў, максімальнай сумы няма.
Ддл: 14 студзеня 2027.

Films on the Move — на агульнаеўрапейскі пракат новага фільма
• Падае sales agent разам з мінімум сямю дыстрыбутарамі з розных краін. Фільм — ад 60 хвілін, з аўтарскім правам не раней за 2025 год.
Да 90% выдаткаў; дыстрыбутарам — да 70% выдаткаў на прасоўванне ў межах ліміту для іх краіны.
Ддл: 21 студзеня 2027; наступны — 15 ліпеня 2027.

Audience Development and Film Education — на працу з гледач(к)амі і кінаадукацыю
• Для кінаўстаноў, фестываляў, адукацыйных арганізацый і платформаў: падзеі для гледачоў(-ак), кінаадукацыя, кінаспадчына — з аўдыторыяй мінімум у пяці краінах. Асабліва чакаюць праектаў для маладых гледачоў(-ак).
Да 70% выдаткаў, максімальнай сумы няма.
Ддл: 2 сакавіка 2027.

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!