
IdraConnect: паездка на Wonderland Festival — для тых, хто шукае новыя пастаноўкі ў сваю праграму
Пяць аўтараў(-ак) / калектываў будуць паказваць завершаныя працы і work in progress.
Прапануюць: кампенсацыю авіяквіткоў да 200 EUR, пражыванне і бясплатны ўваход на ўсе італьянскія паказы. Месцаў з пакрыццём выдаткаў абмежаваная колькасць.
✦✦✦
Schloss Bröllin — рэзідэнцыі для груп, якія робяць пастаноўку
Падавацца можна з новай пастаноўкай, з жаданнем аднавіць ужо існуючы праект або проста з даследчай фазай, калі патрэбны час на эксперымент. Рэзідэнцыі пройдуць з траўня па верасень 2027-га, даты ўзгадняюць з групай.
Ад аднаго да двух тыдняў у прыродзе для #танец, #перформанс і сучаснага цырку.
Прапануюць: студыі і вонкавыя прасторы, базавую тэхніку, пражыванне і вегетарыянскае харчаванне. Дарогу пакрываюць часткова — па дамове і пры наяўнасці сродкаў.
✦✦✦
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!