Дзве магчымасці ў сцэнічных мастацтвах: IdraConnect: паездка на Wonderland Festival — для тых, хто …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці ў сцэнічных мастацтвах:

IdraConnect: паездка на Wonderland Festival — для тых, хто шукае новыя пастаноўкі ў сваю праграму

Пяць аўтараў(-ак) / калектываў будуць паказваць завершаныя працы і work in progress.

Прапануюць: кампенсацыю авіяквіткоў да 200 EUR, пражыванне і бясплатны ўваход на ўсе італьянскія паказы. Месцаў з пакрыццём выдаткаў абмежаваная колькасць.

Ддл: 14 верасня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Schloss Bröllin — рэзідэнцыі для груп, якія робяць пастаноўку

Падавацца можна з новай пастаноўкай, з жаданнем аднавіць ужо існуючы праект або проста з даследчай фазай, калі патрэбны час на эксперымент. Рэзідэнцыі пройдуць з траўня па верасень 2027-га, даты ўзгадняюць з групай.
Ад аднаго да двух тыдняў у прыродзе для #танец, #перформанс і сучаснага цырку.

Прапануюць: студыі і вонкавыя прасторы, базавую тэхніку, пражыванне і вегетарыянскае харчаванне. Дарогу пакрываюць часткова — па дамове і пры наяўнасці сродкаў.

Ддл: 1 кастрычніка.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!