EdTech4BY запрашае перанесці свае курсы на платформу | #анлайнEdTech4BY хоча сабраць беларускую анла…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

EdTech4BY запрашае перанесці свае курсы на платформу | #анлайн

EdTech4BY хоча сабраць беларускую анлайн-адукацыю ў адной прасторы — каб курсы было лягчэй знаходзіць, праходзіць і прапаноўваць новай аўдыторыі, у тым ліку беларускай дыяспары па ўсім свеце.

Перанесці курс могуць беларускія выкладчыкі(-цы), трэнеры(-кі), універсітэты, адукацыйныя ініцыятывы і стваральнікі(-цы) курсаў. Каманда прапануе тэхнічную падтрымку, інфраструктуру для размяшчэння і новыя магчымасці для манетызацыі.

Да запуску ёсць бонус: першыя 3 аўтары(-кі), якія пададуць заяўку і своечасова перанясуць курс, атрымаюць рэкламную кампанію коштам 400 EUR для прасоўвання курса.

Ддл: 17 ліпеня.
Даведацца больш

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!