Пікнік LTCŃ у Кракаве шукае валанцёраў для дапамогі 1 жніўня і ў падрыхтоўцы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Пікнік LTCŃ шукае валанцёраў і валацёрак | #Кракаў, #Польшча

1 жніўня мы сустрэнемся ў Park Jordana, каб разам стварыць яшчэ адзін дзень, поўны беларускай музыкі, культуры, усмешак і новых знаёмстваў. І мы шукаем людзей, якія хочуць стаць часткай гэтай гісторыі.


Можна дапамагаць з:
• Камунікацыяй з гасцямі і навігацыяй на пляцоўцы;
• Майстар-класамі і тэматычнымі зонамі;
• Працай з дзецьмі;
• Зонай адпачынку для валанцёраў(-ак);
• Упрыгожваннем парку і стварэннем атмасферы;
• Мантажом і дэмантажом;
• Падтрымкай чысціні;
• Вячэрняй і начной часткай пасля Пікніка;
• Фота, відэа, SMM і графічным дызайнам;
• Перавозкай рэчаў
і г.д.

Можна далучыцца:
• У дзень падзеі — 1 жніўня;
• Да падрыхтоўкі з 27 да 31 ліпеня;
• Да працы пасля Пікніка — з 2 да 8 жніўня.

Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!