Вэбінар 26 чэрвеня: лічбавыя кампаніі і адвакацыя для моладзевых арганізацый

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Вэбінар пра лічбавыя кампаніі і адвакацыю для моладзевых арганізацый

Вы займаецеся адвокасі, але вашыя паведамленні не даходзяць да патрэбнай аўдыторыі? Медыя маўчаць, рашэнні прымаюцца без вас.

Гэты вебінар — пра тое, як гэта змяніць.

Пра што пагаворым?
На вебінары вы даведаецеся, як будаваць камунікацыю вакол адвакацыйных мэт, ствараць дыгітальныя інфакампаніі, якія працуюць, і наладжваць партнёрствы з медыя. Абмяркуем рэальныя кейсы з рэгіёна.


◉ Калі: 26 чэрвеня, пятніца, 12:00 (Варшава).
◉ Для каго: прадстаўнікі(-цы) нацыянальных моладзевых саветаў, моладзевых арганізацый і #актывісты/-кі з Арменіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Спікерка: Valeryia Nikalaichyk, спецыялістка па стратэгічных камунікацыях з больш чым 10-гадовым досведам. Яна запускала анімаваны кантэнт з больш як 1 мільёнам праглядаў і праводзіла навучанні для актывістаў(-ак) і НДА ў розных краінах рэгіёна, у тым ліку ва ўмовах павышанай рызыкі.

*⃣Колькасць месцаў абмежаваная — удзельнічаць змогуць першыя 25 заяўнікаў(-іц)

Ддл: 23 чэрвеня.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!