Young Europe V прапануе дзве рэзідэнцыі для тэатральных творцаў у Кіпры і Германіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Young Europe V: Artist in Residence — дзве рэзідэнцыі для тэатральных творцаў | #Кіпр, #Германія

→ European Theatre Convention запрашае тэатральных творцаў на пачатку шляху да ўдзелу ў праграме Young Europe V: Artist in Residence.
Праграма прапануе дзве рэзідэнцыі ў дзяржаўных тэатрах Кіпра і Германіі. Адабраныя ўдзельнікі(-цы) далучацца да творчых і адукацыйных каманд, пазнаёмяцца з працоўнымі метадамі тэатра ў іншай краіне і змогуць падзяліцца ўласным досведам.

1⃣ Cyprus Theatre Organisation | Нікасія, Кіпр

*⃣Патрэбуецца свабоднае валоданне грэчаскай і англійскай мовамі.

◉ Калі: да 6 тыдняў у перыяд з 25 студзеня да 25 красавіка 2027.

Шукаюць тэатральнага(-ую) педагога(-іню), які(-ая):
• Далучыцца да заключнага этапу рэпетыцый
• Будзе ездзіць разам з трупай у школы
• Дапаможа рэалізаваць адукацыйную праграму вакол спектакля
• Стане часткай каманды, якая паказвае пастаноўку ў школах Кіпра.

Пастаноўка даследуе клопат як актыўную практыку, заснаваную на эмпатыі, адказнасці і салідарнасці.

Патрабаванні:
• Досвед распрацоўкі і правядзення тэатральна-адукацыйных праграм
• Досвед суправаджэння спектакляў для паказу ў класах
• Базавыя тэхнічныя навыкі для падтрымкі паказаў
• Cвабоднае валоданне грэчаскай і англійскай мовамі.


2⃣ Badisches Staatstheater Karlsruhe | Карлсруэ, Германія

Шукаюць асістэнта(-ку) рэжысёра, які(-ая) таксама цікавіцца тэатральнай адукацыяй, для працы над спектаклем Ganzkörperparty / Full-Body Party.
Пастаноўка для школьнага класа даследуе цела, мову, гендарныя ролі і тое, як словы ўплываюць на наша ўспрыманне сябе.

◉ Калі: 11 лістапада – 20 снежня 2026, 40 дзён.

Патрабаванні:
• Цікавасць да тэатра для маладой аўдыторыі і фармату спектакля ў класе
• Веданне квір-дыскурсаў, асабліва тэм, звязаных з транс*досведам
• Гатоўнасць працаваць з антыдыскрымінацыйнымі падыходамі
• Адукацыя або практычны досвед у тэатральнай педагогіцы
• Досвед або моцная цікавасць да працы асістэнтам(-кай) рэжысёра.

Мовы:
• Англійская — не ніжэй за сярэдні ўзровень
• Базавая размоўная нямецкая будзе перавагай
• Сам спектакль напісаны і будзе паказвацца па-нямецку


Прапануецца для абедзвюх рэзідэнцый:
• Да 400 EUR на дарогу ад месца пражывання да тэатра
• Пражыванне, арганізаванае тэатрам
• Суткавыя за фактычны перыяд знаходжання — максімум за 42 дні
• Дадатковая фінансавая падтрымка ад тэатра — 500 EUR
• Уключэнне ў творчую і адукацыйную каманду пастаноўкі.

Пра Young Europe V:
Young Europe V: Life Stories — міжнародны праект European Theatre Convention, у якім удзельнічаюць дзевяць тэатраў. Праект завершыцца прэзентацыяй, сцэнічнымі чытаннямі і дыскусіяй з драматургамі(-інямі) падчас ETC International Theatre Conference 2027.

Ддл: 28 чэрвеня, 12:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!