Centrum Mieroszewskiego запрашае на Trialog Sąsiedzki для маладых лідараў з Польшчы, Украіны і Беларусі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Centrum Mieroszewskiego запрашае на Trialog Sąsiedzki — школу для маладых лідараў і лідарак з Польшчы, Украіны і Беларусі | #Польшча

→ Trialog Sąsiedzki — восеньская школа для маладых людзей з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія хочуць лепш разумець Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, яе гісторыю, сучасныя выклікі і адносіны паміж суседнімі грамадствамі.
◉ Калі: 20–25 верасня 2026.

◉ Для каго: студэнты(-кі), дактаранты(-кі), выпускнікі(-цы), маладыя #даследчыкі/-цы, #журналісты/-кі, #актывісты/-кі і людзі, уцягнутыя ў грамадскае жыццё.
• Людзі ва ўзросце 18–35 гадоў
• Удзельнікі(-цы) з Польшчы, Украіны і Беларусі.

Праграма ўключае:
• Лекцыі, варкшопы, дыскусіі і сімуляцыйныя гульні
• Аналіз розных інтэрпрэтацый гісторыі і іх уплыву на сучасныя канфлікты памяці
• Працу з кагнітыўнымі і моўнымі скажэннямі ў грамадска-палітычным аналізе
• Размовы пра тое, як мова ўплывае на ўспрыманне рэальнасці
• Аналіз механізмаў дэзынфармацыі і расійскай прапаганды
• Сустрэчы з даследчыкамі(-цамі), былымі дыпламатамі(-камі), апазіцыйнымі дзеячамі(-камі) і прадстаўнікамі(-цамі) грамадзянскай супольнасці
• Размовы пра трансфармацыю, грамадзянскую супольнасць і супраціў аўтарытарызму ў рэгіёне.

Прапануецца:
• Пражыванне
• Харчаванне
• Навучальныя матэрыялы
• Кампенсацыя дарогі да 300 EUR — толькі квіткі 2 класа
• Сертыфікат пасля завяршэння праграмы.

Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!