Рэзідэнцыя The Polyphonic Pulcinella для творцаў перфарматыўных мастацтваў у Неапалі, Італія

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

The Polyphonic Pulcinella — рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў | #Італія

→ Teatro dell’Osso ETS запрашае на рэзідэнцыю ў Teatro TRAM у Неапалі.
Праект The Polyphonic Pulcinella прысвечаны Пульчынеле — персанажу італьянскай commedia dell’arte — і яго еўрапейскім аналагам: Punch, Polichinelle, Kasperl, Petrushka ды іншым масачным і трыкстэрскім традыцыям.

Цягам рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) разам створаць новы шматмоўны спектакль, выкарыстоўваючы тэатральную антрапалогію, фізічны тэатр, працу з маскай, Grammelot і метад Canovaccio. Вынікам стане публічны паказ у Teatro TRAM.

◉ Для каго: творцы ў сферы перфарматыўных мастацтваў з досведам ад 3 гадоў.
• Юрыдычныя рэзідэнты(-кі) краін Creative Europe, акрамя Італіі.
◉ Калі: 1-28 красавіка 2027.

Фармат:

1⃣ Даследаванне і паглыбленне
• Майстар-класы па commedia dell’arte
• Даследаванне гістарычных мясцін Неапаля
• Параўнальныя варкшопы пра еўрапейскія трыкстэрскія традыцыі.

2⃣ Калектыўнае стварэнне
• Распрацоўка шматмоўнай драматургіі
• Праца метадам Canovaccio і праз Grammelot
• Даследаванне сучасных тэм ідэнтычнасці і ўстойлівасці.

3⃣ Пастаноўка
• Інтэнсіўныя рэпетыцыі
• Штодзённае ментарства
• Праца з рытмам, узаемадзеяннем і мастацкай якасцю.

4⃣ Публічная праграма
• Адкрытыя рэпетыцыі
• Фінальны публічны паказ
• Размовы і планаванне магчымых будучых супрацоўніцтваў.

Прапануецца:
• Поўная мастацкая і ментарская падтрымка
• Структураваная праграма рэзідэнцыі
• Пражыванне прыкладна за 500 м ад Teatro TRAM
• Супольная кухня і агульныя прасторы
• Доступ да сцэны, рэпетыцыйных залаў, тэхнічнага абсталявання і вытворчых магчымасцей тэатра
• Каардынатар(-ка) рэзідэнцыі для лагістычнай і адміністрацыйнай падтрымкі
• Суткавыя 30 EUR за кожны дзень
• Падтрымка дарогі — 400 або 800 EUR у залежнасці ад адлегласці
• Магчымыя дадатковыя даплаты за экалагічнае падарожжа, візу або сямейныя абставіны.

Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!