Between Bridges Residency 2027: шасцімесячная рэзідэнцыя для прафесійных мастакоў у Берліне

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Between Bridges Residency 2027 — шасцімесячная #рэзідэнцыя для прафесійных мастакоў і мастачак | #Берлін, #Германія

→ Праграма пройдзе са студзеня да чэрвеня 2027 года і будзе складацца з працоўнага перыяду, а таксама месячнай выставы або публічнай прэзентацыі.
◉ Калі: студзень – чэрвень 2027.

Between Bridges — фонд, заснаваны Wolfgang Tillmans у 2017 годзе, які працуе з тэмамі гуманізму, салідарнасці і развіцця дэмакратыі, а таксама падтрымлівае мастацтва, правы LGBTQ+ і антырасісцкую дзейнасць.

◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі, мастацкія дуэты і невялікія калектывы.
Не могуць падавацца:
• Cтудэнты(-кі), якія на момант падачы навучаюцца ва ўніверсітэце. Выключэнне: аспіранты(-кі) / удзельнікі(-цы) PhD-праграм могуць падавацца.

Прапануецца:
• Штомесячная стыпендыя 1 500 EUR. Памер стыпендыі не змяняецца ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў(-ц) у дуэце або калектыве
• Дадатковы бюджэт 5 000 EUR на выставу або публічную прэзентацыю
• Бясплатная працоўная і выставачная прастора
• Studio visits з прадстаўнікамі(-цамі) прафесійнай сеткі Between Bridges
• Інфармацыйная і камунікацыйная падтрымка фінальнай прэзентацыі.

Ддл: 21 чэрвеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!