Даследчая мастацкая #рэзідэнцыя Zu Gast 2026 ад Urbane Künste Ruhr | #Бохум, #Германія→ Рэзідэнцыя …

Даследчая мастацкая #рэзідэнцыя Zu Gast 2026 ад Urbane Künste Ruhr | #Бохум, #Германія

→ Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак, чыя практыка ўключае мастацкае даследаванне і працу з архівамі. Праграма праходзіць у Haus der Geschichte des Ruhrgebiets у Бохуме і прысвечана сучаснаму асэнсаванню рэгіёна Рур. Падыходзіць для практык з тэкстам, мовай, відэа, фільмам або перформансам.

◉ Калі: 1 верасня – 30 лістапада 2026.

Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі/-цы распрацоўваюць даследчы праект у супрацоўніцтве з куратарскай камандай. Лепшыя праекты могуць стаць часткай публічнай праграмы ў Дуйсбургу ў 2027.

Прапануецца:
• Куратарская падтрымка і праца з камандай Urbane Künste Ruhr
• Ганарар 5000 EUR (брута)
• Працоўнае месца ў Haus der Geschichte des Ruhrgebiets
• Доступ да бібліятэкі і архіваў Рура
• Пакрыццё дарогі
• Пражыванне ў Бохуме
• Кампенсацыя транспарту для даследаванняў.

Ддл: 27 сакавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!