Часовая рэлакацыя для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к у рызыцы ад Martin Roth Initiative | #Ге…

Часовая рэлакацыя для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к у рызыцы ад Martin Roth Initiative | #Германія

→ Martin Roth Initiative прымае заяўкі на праграму часовай рэлакацыі ў Германію для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к, якія знаходзяцца ў сітуацыі рызыкі. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з прымаючай арганізацыяй у Германіі і дазваляе працягваць прафесійную дзейнасць у бяспечным кантэксце.

Асобы, якія ўжо атрымлівалі падтрымку MRI, не могуць падавацца паўторна.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-кі, якія праз сваю працу адстойваюць адкрытае грамадства, свабоду, мір і дэмакратыю, сутыкаюцца з пагрозамі або абмежаваннямі (з боку дзяржаўных ці недзяржаўных актараў), застаюцца ў краіне паходжання, нядаўна з’ехалі (пасля 29.08.2025) або не знаходзяцца ў бяспецы ў бягучым месцы, не маюць устойлівага бяспечнага статусу (напрыклад, ПМЖ або гуманітарнай візы іншай краіны).

Заяўка падаецца тандэмам: творца + прымаючая арганізацыя ў Германіі. MRI не дапамагае шукаць хост-арганізацыю.
Хто можа быць прымаючай арганізацыяй: культурныя інстытуцыі або калектывы ў Германіі (музеі, тэатры, фестывалі і інш.), а таксама сацыяльна значныя арганізацыі, здольныя суправаджаць стыпендыята/-ку і падтрымліваць яго/яе працу.

Прапануецца:
• Штомесячная стыпендыя
• Фінансаванне мастацкай / культурнай працы
• Індывідуальная падтрымка (страхоўка, псіхасацыяльная падтрымка, моўныя курсы, трэнінгі, нетворкінг)
• Падтрымка для хост-арганізацыі (дадатковы персанал, звязаны з праектам)
• Кансультацыі і навучанне ад MRI
• Падтрымка ў візавым працэсе
• Абмен досведам з іншымі ўдзельнік/цамі праграмы.

Тэрмін стыпендыі: да 15 месяцаў, пачатак не раней за 15 ліпеня 2026 (максімум да 1 кастрычніка 2026).

Ддл для творцы і прымаючай арганізацыі: 20 лютага, 17:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!