Рэзідэнцыя Casa d’Artistes 2026 ад FAR Cultural | #Іспанія → Casa d’Artistes Creation Centre (Менорк…

Рэзідэнцыя Casa d’Artistes 2026 ад FAR Cultural | #Іспанія

→ Casa d’Artistes Creation Centre (Менорка) прымае заяўкіна рэзідэнцыі 2026 для творцаў у сферах #візуальнае_мастацтва, #перформанс, падкастаў, #музыка і #саўнд-арт. Прымаюцца як новыя ідэі, так і праекты ў распрацоўцы.

Для каго: паўналетнія творцы і творчыя калектывы, якія могуць выставіць афіцыйны рахунак і гатовыя працаваць у фармаце рэзідэнцыі.

Прапануецца ўсім удзельнік/цам:
• Працоўная прастора
• Суправаджэнне каманды цэнтра
• Паказ праекта ў працэсе
• Пакрыццё дарогі і пражывання для ўдзельнікаў/-ц не з Меноркі
• Магчымасць пакрыцця выдаткаў, звязаных з мацярынствам (дзеці да 3 гадоў).

Напрамкі рэзідэнцый 2026:

1⃣Illes d’Art — візуальнае мастацтва
◉ Працягласць: 20 дзён (сакавік-травень, даты ўзгадняюцца).
Ганарар 1100 EUR.

2⃣ Performance Residency — перформанс
◉ Працягласць: 20 дзён (травень-чэрвень) + трэнінг (29-30 траўня)
Ганарар 900 EUR.

3⃣ Падкаст на каталонскай мове (Radio Culture) + супраца з Ràdio Far
◉ Працягласць: 20 дзён (сакавік-травень)
Ганарар 900 EUR.

4⃣ Arts al Nord — музыка і саўнд-арт
◉ Працягласць:
20 дзён (чэрвень.
Ганарар 1100 EUR.

Ддл: 5 лютага, 23:59.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!