Паглядзець вялікае старажытнае гарадзішча BOCHORMA CASTLE. Комплекс стаіць на ўзвышшы і ўключае ў сябе некалькі замкавых пабудоў: абарончых, гаспадарчых, рэлігійных. Прайсці да крэпасці і назад трэба будзе 3–5 км (у залежнасці ад кропкі высадкі) з наборам вышыні 300 м. На зваротным шляху можна будзе бонусам наведаць крэпасць Ujarma.
31.01 (субота), выезд а 9-й. Ехаць гадзіну.
+4…+10°, пераменная сонечнасць. Наведванне пабудоў: 3~4 гадзіны. Трансфер: 50…30 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт).