Рэзідэнцыя Photoszene Residencies — Artist Meets Archive #5 | #Германія→ Internationale Photoszene K…

Рэзідэнцыя Photoszene Residencies — Artist Meets Archive #5 | #Германія

→ Internationale Photoszene Köln прымае заяўкі на 5-е выданне рэзідэнцыйнай і выставачнай праграмы Artist Meets Archive (2026/27). Праграма прапануе мастакам і мастачкам, яікя не ўдзельнічалі раней у праграме Artist Meets Archive, працу з разнастайнымі фатаграфічнымі архівамі і калекцыямі, даследаванне архіва як прасторы памяці, улады, актывізму і візуальнай культуры.

◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі, #фатографы/-кі і калектывы, якія працуюць з фатаграфіяй і/або архівам як тэмай, метадам або матэрыялам.
◉ Калі: рэзідэнцыя — лета 2026 (да 1 месяца, магчымы падзел на кароткія візіты); выставы — з траўня 2027, працягласць не менш за 4 тыдні.

Архівы і калекцыі (AMA #5):
• Deutsches Tanzarchiv Köln
• Greven Archiv Digital
• Archiv der Fotowerkstätte Schmölz (толькі для творцаў, якія нарадзіліся ў Нідэрландах, або пражываюць у Нідэрландах, або маюць грамадзянства Нідэрландаў)
• FrauenMediaTurm Köln
• LVR-Landesmuseum Bonn.
Падача магчымая толькі ў адзін абраны архіў / калекцыю.

Прапануецца:
• Ганарар 4500 EUR (1500 EUR — рэзідэнцыя, 1500 EUR — распрацоўка праекта, 1500 EUR — рэалізацыя выставы)
• Доступ да абранага архіва / калекцыі
• Пакрыццё падарожжа і пражывання (на рэзідэнцыю, мантаж і адкрыццё)
• Выстава ў межах Photoszene Festival 2027
• Базавы бюджэт на выставу — 5000 EUR
• Куратарская падтрымка.

Ддл: 5 лютага, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!