Конкурс для арганізацый, якія хочуць прымаць мастакоў/-чак і культурных прафесіяналаў/-к у межах між…
◉ Для каго: юрыдычныя асобы (#НДА, фонды, культурныя інстытуцыі, кампаніі, самазанятыя і інш.) зарэгістраваныя ў краінах Creative Europe, якія працуюць у адной з сфер: #архітэктура, культурная #спадчына, #дызайн і фэшн-дызайн, #літаратура, #музыка, сцэнічныя мастацтвы, #візуальнае_мастацтва.
З магчымасцю прыняць ад 1 да 5 культурных прафесіяналаў/-к з іншай краіны Creative Europe.
Пра фармат рэзідэнцыі:
– Праект мусіць адпавядаць мінімум двум мэтам: даследаваць, вучыцца, ствараць, наладжваць сувязі або трансфармаваць
– Абавязковая наяўнасць ментара/-кі
– Пражыванне і працоўная прастора забяспечваюцца прымаючым бокам
– Рэзідэнцыя праходзіць у краіне, дзе зарэгістравана арганізацыя.
◉ Рэалізацыя рэзідэнцый: з 8 чэрвеня 2026 да 7 чэрвеня 2027.
Прапануецца:
– Фінансаванне рэзідэнцый працягласцю 21–90 дзён
– Грант для прымаючай арганізацыі: 50 EUR у дзень за кожнага рэзідэнта/- re
– Для кожнага ўдзельніка/-цы: стыпендыя 30 EUR / дзень + дарожныя выдаткі 400 EUR або 800 EUR (у залежнасці ад адлегласці)
– Дадатковыя надбаўкі: за экалагічныя падарожжы, візы, сям’ю, а таксама падтрымка даступнасці.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!