Рэзідэнцыя Artist Residency Programme 2026 ад Veneto Residency Centre – Vene.Re | #Італія→ Veneto Re…
→ Veneto Residency Centre – Vene.Re прымае заяўкі на рэзідэнцыі для сцэнічных і перфарматыўных мастацтваў. Праграма накіраваная на падтрымку мастацкіх даследаванняў як эксперыментальных лабараторый і рэалізуецца сеткай італьянскіх культурных інстытуцый.
◉ Для каго: індывідуальныя мастакі і мастачкі, кампаніі або калектывы з мінімум 2 гадамі прафесійнага досведу.
*Асобна: адна рэзідэнцыя прызначаная для мастакоў і мастачак да 35 гадоў, якія пакуль не маюць значнага досведу публічнага прадстаўлення сваёй працы.
Прапануецца:
• 15 дзён рэзідэнцыі
• Праца ў розных прасторах цэнтру Vene.Re
• Мінімум 2 публічныя прэзентацыі ў двух розных лакацыях
• Магчымасць уключэння ў праграмы працы з аўдыторыяй і лакальнымі супольнасцямі
• Пражыванне.
Фінансавыя ўмовы:
• 2000 EUR (з падаткамі) — для індывідуальных мастакоў/-чак або калектываў да 2 чалавек
• 3000 EUR (з падаткамі) — для калектываў ад 3 да 5 чалавек
• Праезд, харчаванне і іншыя выдаткі — у межах гэтага ганарару.
Даведацца больш у PDF.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!