Апытанне + адкрытая дыскусія: «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату» ад ФШ1 | #Варшава…

Апытанне + адкрытая дыскусія: «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату» ад ФШ1 | #Варшава, #Польшча

Фатограф удзельнічае ў стварэнні праектаў у розных сферах.
Але на практыцы бывае незразумела, як ўлічваць гэтую працу пры планаванні бюджэту: што павінна аплачвацца, як ацэньваць. У выніку фатаграфія нярэдка застаецца «паміж радкоў» у бюджэце.


◉ Калі: 24 студзеня, 12:00 (каля 5 гадзін).
◉ Дзе: прастора Duży Pokój, Warecka 4/6, Варшава (уваход з вул. Kubusia Puchatka).

Пытанні для абмеркавання:
• Як сёння аплачваецца праца фатографаў/-к у НДА, СМІ і камерцыйных праектах
• Ці існуюць разумныя мінімальныя арыенціры аплаты
• Як павышаць разуменне каштоўнасці прафесіі.

Пасля панэльнай часткі — праца ў малых групах, адкрытая размова, абмен досведам. Напрыканцы — кава-паўза і нетворкінг.

Вынікі будуць апублікаваныя ў сацсетках ФШ1.

ФШ1 праводзіць ананімнае апытанне сярод фатографаў і фатографак. Адказы дапамогуць сфарміраваць агульную карціну сітуацыі ў сферы.

Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!