Адукацыйна-ментарская анлайн-праграма ад PhotoArtDoc 2026◉ Для каго: беларускія #фатографы/-кі 18+, …

Адукацыйна-ментарская анлайн-праграма ад PhotoArtDoc 2026

◉ Для каго: беларускія #фатографы/-кі 18+, незалежна ад узроўню досведу і месца пражывання.
◉ Фокус: дакументальная, праектная і арт-фатаграфія; асабісты і калектыўны досвед беларусаў/-к у Беларусі і за мяжой.

Праграма складаецца з двух этапаў:

1⃣ Адукацыйны этап
Усе заяўкі, якія пройдуць тэхнічны адбор, трапляюць у адукацыйны блок:
– Серыя абавязковых анлайн-заняткаў
– Сустрэчы з ментар(к)амі і запрошанымі эксперт(к)амі
– Праца над ідэяй і канцэпцыяй уласнага фотапраекта
– Падрыхтоўка прэзентацыі для ментараў/-к.

2⃣ Ментарскі этап (адбор у групы)
Па выніках прэзентацый ментары адбяруць удзельнікаў/-ц для паглыбленай працы:
– 3 ментарскія групы
– 4 месяцы інтэнсіўнай працы над праектам
– Групавыя і індывідуальныя сустрэчы
– Лекцыі, artist talks, суправаджэнне да фінальнай формы праекта.

Ментары і ментаркі праграмы: Сяргей Гудзілін, Кацярына Кузьмічова, Таццяна Ткачова.

Ддл: 10 студзеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!