БХК запускае новы раўнд кансультацый для ініцыятываў грамадзянскай супольнасці→ Беларускі Хельсінкск…

БХК запускае новы раўнд кансультацый для ініцыятываў грамадзянскай супольнасці

→ Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) прапануе бясплатныя кансультацыі па трох напрамках, якія дапамогуць арганізацыям і ініцыятывам узмацніць сваю працу ў сферы правоў чалавека.

Перыяд правядзення: лістапад – снежань 2025 (ці да заканчэння рэсурсаў).

Напрамкі кансультацый:

1⃣ Нефармальная адукацыя ў сферы правоў чалавека
– Ацэнка і распрацоўка адукацыйных праграм
– Уключэнне кампанента правоў чалавека ў навучальныя курсы
– Выкарыстанне Рамкавых кампетэнцый у нефармальнай адукацыі
– Прымяненне матэрыялаў БХК: анлайн-курса і дапаможніка па правах чалавека.

2⃣ Міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека
– Выбар найбольш рэлевантных механізмаў для вашай сферы
– Падрыхтоўка і падача зваротаў у структуры ААН
– Кааліцыйная праца і суправаджэнне зваротаў
– Карыстанне Календаром міжнародных праваабарончых механізмаў, створаным БХК.

3⃣ Падыход, заснаваны на правах чалавека (HRBA)
– Інтэграцыя HRBA у праектныя заяўкі
– Ацэнка палітык і працэсаў у арганізацыі
– Разбор практычных кейсаў унутры і звонку арганізацыі.

Умовы ўдзелу: кансультацыі бясплатныя для беларускіх ініцыятываў грамадзянскай супольнасці.
Пры жаданні можна падтрымаць працу БХК праз Stripe (толькі замежныя карткі для бяспекі):
Разавы данат на любую суму
10 еўра штомесяц, з магчымасцю адмяніць у любы момант.

Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!