Праграма TheMuseumsLab 2026 ад DAAD, Museum für Naturkunde Berlin, Rwanda Cultural Heritage Academy→…
→ TheMuseumsLab — міжнародная праграма для музейных прафесіяналаў/-к з Афрыкі і Еўропы, якая аб’ядноўвае спецыялістаў/-к, даследчыкаў/-ц і куратараў/-к дзеля навучання, абмену досведам і сумеснага развіцця музеяў як адкрытых, інклюзіўных і адказных прастораў.
Тэма 2026: Building Futures from Memory: Museums and Memorial Sites as Agents.
Для каго: музейныя і культурныя прафесіяналы/-кі з Афрыкі і Еўропы (мінімум 2 гады досведу працы); спецыялісты/-кі ў сферы гісторыі, мастацтва, спадчыны, архітэктуры, антрапалогіі, прыродазнаўчых ці сацыяльных навук.
Дзе і калі: анлайн і афлайн-модулі: травень – верасень 2026.
Прапануецца:
– 3 навучальныя модулі пад кіраўніцтвам вядомых афрыканскіх і еўрапейскіх экспертаў/-к
– Тыдзень рэзідэнцыі ў партнёрскай установе (музей, архіў, культурная інстытуцыя)
– Сертыфікат ад DAAD і Museum für Naturkunde Berlin
– Праграма пакрывае выдаткі на паездкі, пражыванне, харчаванне і страхоўку
– Далучэнне да міжнароднай супольнасці TheMuseumsLab Alumni Network.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!