Арт-#рэзідэнцыя Art Explora x Cité internationale des arts 2026 | #Францыя→ Art Explora разам з Cité…

Арт-#рэзідэнцыя Art Explora x Cité internationale des arts 2026 | #Францыя

→ Art Explora разам з Cité internationale des arts адкрыла прыём заявак на праграму рэзідэнцый у Парыжы і Тыране. Праграма прызначана для мастакоў, даследчыкаў і куратараў з усяго свету, без узроставых абмежаванняў.

Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы з мінімум 5-гадовым прафесійным досведам і міжнароднымі паказамі. Напрамкі: візуальнае мастацтва, #перформанс, лічбавае мастацтва, куратарскія практыкі, арт крытыка; гуманітарныя навукі, сацыяльныя навукі, экадаследаванні, тэхналагічныя інавацыі.

Варыянты праграм:
– SOLO: 3 або 6 месяцаў (сесія 1: сакавік-жнівень 2026 / сесія 2: верасень 2026-люты 2027)
– COLLECTIVE: для калектываў (па 3 месяцы, 4 сесіі на выбар). Адно жыллё на калектыў, гранты агульныя
– CROSS-RESIDENCY Paris-Tirana: 2 мастакі/-чкі, 3 месяцы ў Тыране + 3 месяцы ў Парыжы (грант 600 EUR + 1500 EUR у Тыране).

Прапануецца:
– 3-6-месячная рэзідэнцыя ў Парыжы (Montmartre, кватэра-студыя каля 50 м²)
– Штомесячны грант 1000 EUR + вытворчы грант да 3000 EUR
– Кампенсацыя авіяквіткоў (у абодва бакі)
– Доступ да прафесійнай і акадэмічнай сеткі Art Explora (візіты куратараў/-к, ментарства ад экспертаў/-к, кансультацыі)
– Удзел у фестывалі «Ateliers ouverts : les Rencontres de Montmartre» (адкрытыя майстэрні, сустрэчы з публікай і творцамі)
– Магчымасць супрацы з мясцовымі асацыяцыямі, школамі і культурнымі інстытутамі
– Дадатковыя магчымасці: гасцявое прафесарства ў Beaux-Arts de Paris, вытворчыя рэзідэнцыі з Lafayette Anticipations.

Ддл: 31 кастрычніка, 23:59 (Парыж).
Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!