Berlinale Talents 2026 — міжнародная праграма для кінатворцаў і серыяльшчыкаў | #Берлін, #Германія→…

Berlinale Talents 2026 — міжнародная праграма для кінатворцаў і серыяльшчыкаў | #Берлін, #Германія

→ Berlinale Talents — адна з самых прэстыжных праграм прафесійнага развіцця ў сферы кіно і серыялаў, якая праходзіць падчас Берлінскага кінафестывалю. Кожны год яна аб’ядноўвае 200 выбраных удзельнікаў з усяго свету: #рэжысёры/-кі, #сцэнарысты/-кі, #прадзюсары/-кі, #аператары/-кі, #мантажоры/-кі, #музыкі, XR-аўтараў/-к і іншыя прафесіяналы/-кі кіно і аўдыявізуальнай творчасці.

Калі: 13-18 лютага 2026.
Для каго: прафесіяналы/-кі з вопытам: мін. 1 поўнаметражны фільм або 2 кароткаметражныя фільмы ці якасны серыял / тэлевізійны фільм, паказаны на фестывалях ці платформах.

Праграма ўключае:
– 6-дзённы саміт з лекцыямі, варкшопамі і дыскусіямі
– Індывідуальныя сесіі з экспертамі і peer-to-peer networking
– Магчымасць развіваць свой праект у Lab (для alumni) ці Project Market (для прадзюсараў/-к).

Ёсць service fee 15 / 20 / 25 EUR (уключае права падачы на працягу 5 гадоў)

Вэбінар з парадамі для заяўнікаў/-ц: 13 жніўня, 11:00 (CEST).

Ддл: 3 верасня, 12:00 (CEST).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!