LAUDS Replication — Open Call #2→ Фабрыкі LAUDS запрашаюць #мастакі/-чкі, #творцы і тэхналагічных па…

LAUDS Replication — Open Call #2

→ Фабрыкі LAUDS запрашаюць #мастакі/-чкі, #творцы і тэхналагічных партнёраў падаваць заяўкі на эксперыменты, мэта якіх даследаваць магчымасці LAUDS-фабрык і працаваць з імі, каб павысіць іх карыснасць і распаўсюджанасць.
LAUDS (Local Accessible Urban Digital Sustainable Factories) — гэта еўрапейскі праект, які развівае маленькія мясцовыя вытворчасці (фабрыкі) з акцэнтам на экалогію, лічбавыя тэхналогіі і працу з людзьмі (інклюзіўнасць).

Асноўныя тэмы:
– Урбаністычны транспарт, у тым ліку даступнасць
– Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі
– Лакальнае харчаванне, перапрацоўка і экалагічныя матэрыялы.

Для каго: гібрыдныя каманды, у складзе якіх мінімум:
– Адна творчая асоба (#мастак/-чкі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі і інш.)
– Адзін тэхналагічны партнёр (напрыклад, FabLab, стартап, SME)
Падавацца могуць каманды з краін ЕС і асацыяваных да Horizon Europe.

Патрабуецца:
– Падаць прапанову пра эксперымент, звязаны з LAUDS-фабрыкамі
– Абраць адну з прапанаваных тэм: транспарт, энергетыка або аграрная вытворчасць
– Сфармаваць каманду і план дзеянняў на 6-9 месяцаў
– Апісаць бюджэт і чаканыя вынікі.

Пачатак рэалізацыі: лістапад 2025 – жнівень 2026.

Прапануецца:
– Фінансаванне да 27 000 EUR на кожны праект (100% бюджэту)
– Падтрымка ментараў/-к (адміністратыўная, тэхнічная, камунікацыйная)
– Магчымасць удзельнічаць у трэнінгах і падзеях LAUDS.

Прэзентацыя вынікаў на адной з LAUDS-падзей да верасня 2026.

Ддл: 4 верасня, 17:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!