Праграма для тых, хто працуе з кантэнтам — Bump Up! ад Prague Civil Society Centre→ Prague Civil Soc…

Праграма для тых, хто працуе з кантэнтам — Bump Up! ад Prague Civil Society Centre

→ Prague Civil Society Centre разам з WatchDog.md запрашаюць #актывісты/-кі, спецыялістаў/-к па камунікацыях і кантэнт-мэйкераў/-к з Беларусі, Украіны, краін Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі на трохдзённую сустрэчу ў бязвізавай краіне напрыканцы кастрычніка 2025.

Для каго: кантэнт-мэйкеры/-кі, якія ўжо маюць свае каналы на YouTube, Instagram ці TikTok; актыўна ствараюць кантэнт і маюць растучую аўдыторыю.
Тэматыка кантэнту: нацыянальная ідэнтычнасць, #культура, #мастацтва, #мова, #гісторыя, сацыяльна-палітычныя падзеі, гендарная роўнасць, #адукацыя, #права, #эканоміка, папулярная навука.

Варкшопы і дыскусіі на тэмы:
– Манетызацыя кантэнту: як зарабляць на сваіх відэа ці пастах, якія стратэгіі выкарыстоўваць, як рабіць кантэнт, які будзе прыцягваць і каштаваць грошай
– Пазітыўныя наратывы і медыяадукацыя: як ствараць кантэнт, які паказвае патэнцыял і рашэнні, а не толькі праблемы; як супрацьстаяць прапагандзе і вучыць аўдыторыю крытычна ўспрымаць інфармацыю
– Візуальная мова: як эфектыўна перадаваць эмоцыі і ідэі праз фота, відэа і мантаж, будаваць пазнавальны брэнд і візуальную ідэнтычнасць.

Прапануецца: пакрыццё ўсіх выдаткаў на праезд і пражыванне.

Ддл: 20 ліпеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.