Прыём заявак на Bienal Internacional de Escultura del Chaco 2026 | #Аргенціна→ Горад Рэсістансія (R…

Прыём заявак на Bienal Internacional de Escultura del Chaco 2026 | #Аргенціна

→ Горад Рэсістансія (Resistencia), вядомы як «Горад скульптур» у Аргенціне, адкрыў конкурс для прафесійных #скульптары/-кі. У 2026 біенале адбудзецца ў 13-ы раз і збярэ ўдзельнікаў з розных краін, каб на адкрытым паветры стварыць новыя публічныя працы.
Даты біенале: 11-19 ліпеня 2026.

Прапануецца:
– Матэрыялы: да 1 м³ траверціну (мармуру) або 2 лісты паліраванай нержавеючай сталі
– Інструменты: зварка, плазменная рэзка, кампрэсары
– Каманда памочнікаў/-ц і перакладчыкаў/-ц на месцы
– Жыллё, харчаванне, трансфер у межах горада — за кошт арганізатараў
– Ганарар 6000 USD пасля выканання працы
– Дадатковыя ўзнагароды: залаты, сярэбраны і бронзавы медалі, прыз аўдыторыі, прыз “Дзіцячы погляд” і інш.
– Працы будуць выстаўлены на 60 дзён, а пасля застануцца ў публічнай прасторы горада.

Ддл: 30 лістапада 2025.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.