
→ School of Commons (SoC) абвяшчае набор праектаў для сваёй 8-месячнай праграмы (красавік – снежань 2026), якая аб’ядноўвае людзей з усяго свету, каб разам вывучаць альтэрнатыўныя падыходы да ведаў, даследаванняў, стварэння і супрацы. Можна падавацца з новым або ўжо існуючым праектам.
Для каго: #аўтары-кі, дуэты і калектывы з праектамі на мяжы #адукацыя, #даследаванні, #мастацтва, #актывізм ці нефармальных формаў ведаў.
Прапануецца:
– Грант 1500 CHF на выдаткі (у т.л. на паездку ў Цюрых у ліпені 2026, жыллё пакрываюць)
– 8 месяцаў удзелу ў гібрыднай праграме: анлайн і на месцы (ZHdK, Цюрых)
– Удзел у сустрэчы ў Цюрыху і фінальным анлайн-фестывалі (ліпень і снежань)
– Майстар-класы, ментарства, выступленні гасцей, публікацыі, адкрытыя фарматы
– Доступ да інфраструктуры ZHdK (Zurich University of the Arts) падчас сустрэч
– Магчымасць арганізоўваць уласныя мерапрыемствы, запрашаць гасцей, працаваць над супольнымі фарматамі
– Публікацыя ў штогадовым выданні ISSUES.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.