Фота-#конкурс SUGi x NAVA Photography Contest 2025 → Конкурс фатаграфіі, прысвечаны сувязі чалавека…

Фота-#конкурс SUGi x NAVA Photography Contest 2025

→ Конкурс фатаграфіі, прысвечаны сувязі чалавека з прыродай у самай шырокай інтэрпрэтацыі. Можна падаваць дакументальныя, канцэптуальныя, ландшафтныя і іншыя працы.
Арганізатары: SUGi (ініцыятывы па аднаўленні біяразнастайнасці і гарадскіх лясоў) і NAVA Contemporary (галерэя і арт-кансалтынг).

Для каго: #фатографы/-кі ўсіх узроўняў.
Катэгорыі:
– People & Nature — сувязь людзей з прыродай
– Urban Wildlife — дзікія жывёлы ў горадзе
– Climate — тэмы кліматычнага крызісу
– Conceptual — творчыя і абстрактныя ідэі
– Landscape — краявіды, прырода, пейзажы
– New Nature — уплыў чалавека і тэхналогій
– Hidden Life — невідочнае жыццё, мікрасвет
– Fashion — мода і прырода, устойлівы дызайн.

Прапануецца:
– Гран-пры 4000 USD
– Прыз глядацкіх сімпатый 250 USD
– 1-е месца ў кожнай катэгорыі 500 USD
– 2-е месца ў кожнай катэгорыі 250 USD.
Электронныя сертыфікаты, прасоўванне пераможцаў праз міжнародныя платформы, архівацыя прац і магчымасць быць прадстаўленым у сусветных СМІ.

Ддл: 30 чэрвеня.
Падаць заяўку

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.