
→ Mozarteum University (Зальцбург) аб’яўляе конкурс на ўдзел у рэзідэнцыі Staging Realities — гэта магчымасць распрацаваць інтэрактыўны XR-перформанс у новай эксперыментальнай прасторы X-Reality-Lab.
X-Reality-Lab — лабараторыя XR з 3D-праекцыямі на сцены і падлогу, глыбокім аб’ёмным гукам з 80+ калонкамі, аптычным motion tracking і LiDAR-трэкінгам.
Для каго: індывідуальныя #медыямастакі/-кі або мастацкія калектывы, якія працуюць з XR, медыяпераформансамі, віртуальнай ці змяшанай рэальнасцю. Трэба мець досвед працы з адной з платформаў: Unreal Engine, Unity3D або TouchDesigner.
Прапануецца:
– Рэзідэнцыя з вытворчым бюджэтам да 40 000 EUR (ганарары, матэрыялы, падарожжы, пражыванне, падрадчыкі)
– Мінімум 3 тыдні працы ў X-Reality-Lab у студзені-лютым 2026
– Прэзентацыя твору на адкрыцці лабараторыі ў сакавіку 2026
– Поўны доступ да лабараторыі і тэхналогій: 3D-праекцыі, аб’ёмны гук, трэкінг руху, LiDAR
– Ранні доступ да open-source платформы mozXR, распрацаванай з Ars Electronica Futurelab і сумяшчальнай з Unity, Unreal, TouchDesigner
– Падтрымка з боку тэхнічнай каманды і каманды Mozarteum.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.