Рэзідэнцыя In-ruins 2025 | #Італія→ In-ruins — гэта мастацка-даследчая рэзідэнцыя, якая сёлета пройд…

Рэзідэнцыя In-ruins 2025 | #Італія

In-ruins — гэта мастацка-даследчая рэзідэнцыя, якая сёлета пройдзе ў Каноза-ды-Пулія (Puglia). Мэтай рэзідэнцыі з’яўляецца праца з ідэямі памяці, ландшафту, міфа і супярэчнасцей паміж мінулым і сучаснасцю.

Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы (індывідуальныя заяўкі) з цікавасцю да археалогіі, памяці, гісторыі, гарадскіх прастораў, урбаністыкі, культурнай спадчыны.
Калі: 8 верасня – 12 кастрычніка 2025 (мін. 4 тыдні з 5).

Прапануецца:
– Вытворчы бюджэт да 1000 EUR (па чэках)
– Ганарар 500 EUR (уключае дарогу і матэрыялы)
– Пражыванне (асобны пакой) і рабочая прастора
– Сняданкі і вячэры, экскурсіі, падтрымка куратараў
– Доступ да археалагічных аб’ектаў і архіваў
– Падтрымка куратараў і супраца з археолагамі
– Прэзентацыя праекта ў Канозе і Мілане.

Ддл: 2 ліпеня, 12:00 (CET).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.