Прыём заявак на выступы на REACT 2025 | #Вена, #Аўстрыя→ Research and Educational Advancements in Cu…

Прыём заявак на выступы на REACT 2025 | #Вена, #Аўстрыя

Research and Educational Advancements in Culture and Technology (REACT) — канферэнцыя пра тое, як узаемадзейнічаюць культура, творчасць і тэхналагічныя змены.

Калі: 20-21 кастрычніка 2025.
Для каго: #даследчыкі/-цы, #выкладчыкі/-цы, культурныя і тэхналагічныя спецыялісты/-кі, палітыкі і практыкі, зацікаўленыя ва ўплыве тэхналогій на культуру і адукацыю.

Прымаюцца прапановы наступных фарматаў:
– Панэлі (некалькі дакладаў на адну тэму)
– Круглыя сталы (дыскусія з удзелам спецыялістаў/-к з розных сфер)
– Постар-прэзентацыі (візуальныя даследаванні ці праекты).
Тэмы канферэнцыі:
– Мастацтва і штучны інтэлект
– Адукацыя і творчыя тэхналогіі
– Культура, этыка і алгарытмы
– Цыфравая псіхалогія і ўспрыманне
– Палітыка, эканоміка і інклюзіўныя тэхналогіі
– Новыя мадэлі культурнай вытворчасці.

Ддл: 6 ліпеня, 12:00 (CET).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.