Belarus Beehive шукае спецыялістаў і спецыялістак #вакансія 1⃣ Фінансавы #менеджар/-ка на поў…

Belarus Beehive шукае спецыялістаў і спецыялістак #вакансія

1⃣ Фінансавы #менеджар/-ка на поўную занятасць | #Вільнюс або #Варшава

Для каго: спецыялісты/-кі з мін. 5 гадоў досведу ў фінансавым менеджменце (пажадана ў некамерцыйным сектары); досвед працы з праектамі, што фінансуюцца ЕС, веданне PRAG; добрая англійская і беларуская.
Умовы:
– Пачатак працы ў жніўні
– Кантракт да 14 ліпеня 2026
– Заробак да 3000 EUR/месяц (брута)
Даведацца больш

2⃣ Ментары/-кі для падтрымкі ініцыятываў | Дыстанцыйна

Для каго: спецыялісты/-кі з сярэднім або старэйшым прафесійным ўзроўнем з досведам працы з Беларуссю або ў падобным кантэксце.
Умовы:
– Дамова аб аказанні паслуг
– Тэрмін да 11 месяцаў, пачатак у ліпені 2025
– Ганарар да 150 EUR/дзень (брута).

Кампетэнцыі і зоны падтрымкі:
– Распрацоўка праектаў і падтрымка на ўсіх этапах (ад ідэі да фінальнай справаздачнасці)
– Развіццё арганізацый і фінансавай устойлівасці
– Кансультацыі па бюджэтах, фінансах, лідарстве, камунікацыі, бяспецы і г.д.
Даведацца больш

Ддл: 10 ліпеня. Заяўкі разглядаюцца па меры паступлення.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.