Рэзідэнцыя Residency 4.0: Exploring Porcelain — HfG Offenbach x Höchster Porzellan-Manufaktur 2025 |…

Рэзідэнцыя Residency 4.0: Exploring Porcelain — HfG Offenbach x Höchster Porzellan-Manufaktur 2025 | #Германія

→ Уся праца адбываецца на базе адной з найстарэйшых фарфоравых мануфактур Германіі. Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі/-цы ствараюць уласны мастацкі праект.

Для каго: пачынаючыя #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #творцы; выпускнікі/-цы мастацкіх акадэмій і ВНУ, якія ўжо працуюць з керамічнымі матэрыяламі і хочуць паглыбіць свае навыкі ў працы з фарфорам.
Калі: 15 кастрычніка 2025 – 15 лютага 2026.

Прапануецца:
– Штомесячная #стыпендыя 1 000 EUR
– Жыллё ў гасцявой рэзідэнцыі
– Білет на грамадскі транспарт па Германіі (Deutschlandticket)
– Кампенсацыя выдаткаў на матэрыялы (да 500 EUR)
– Кампенсацыя дарожных выдаткаў (па запыце)
– Доступ да майстэрняў і абсталявання мануфактуры (3D-друк, робататэхніка, традыцыйныя тэхнікі фарфору)
– Падтрымка ў арганізацыі выставы, дакументацыі, варкшопаў і публічных прэзентацый
– Удзел у акадэмічным жыцці HfG Offenbach (бібліятэка, даследаванні, лекцыі, сеткаванне).

Ддл: 12 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.