Гранты і стыпендыі для культуры ў Польшчы — другі набор ад KPO | #Польшча → 16 чэрвеня пачнецца прыё…

Гранты і стыпендыі для культуры ў Польшчы — другі набор ад KPO | #Польшча

→ 16 чэрвеня пачнецца прыём заявак на другі конкурс у рамках Нацыянальнага плана аднаўлення (KPO) для тых, хто працуе ў сектары культуры і крэатыўных індустрый у Польшчы.

1⃣ Гранты для арганізацый
Для каго: інстытуты культуры, грамадскія арганізацыі (#НДА), малыя і сярэднія прадпрыемствы, зарэгістраваныя ў Польшчы.

Што падтрымліваецца:
– Фестывалі, выставы, спектаклі, канцэрты
– Медыяпраекты, адукацыйныя мерапрыемствы, даследаванні, архівы
– Ініцыятывы з экалагічным або лічбавым кампанентам
– Супрацоўніцтва з сектарам навукі, тэхналогій, бізнесу
– Праекты з выкарыстаннем AI, blockchain, інтэрнэту рэчаў.

Фінансаванне ад 20 000 да 200 000 PLN (да 80% бюджэту)


2⃣ Стыпендыі для фізічных асоб
Для каго: асобы з грамадзянствам Польшчы або іншай краіны ЕС.

Што падтрымліваецца:
– Праекты з экалагічным або лічбавым складнікам
– Індывідуальнае прафесійнае развіццё
– Супрацоўніцтва з іншымі сектарамі
– Анлайн або афлайн сустрэчы з эксперт(к)амі.

Стыпендыя 6 000 PLN / месяц (брута).

Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.