Конкурс на рэзідэнцыю і выставу ў Lee Ufan Arles — Art & Environment Prize 2025 | #Францыя → Lee…

Конкурс на рэзідэнцыю і выставу ў Lee Ufan Arles — Art & Environment Prize 2025 | #Францыя

→ Lee Ufan Arles і Дом Guerlain абвясцілі прыём заявак на 3-е выданне Art & Environment Prize — штогадовай узнагароды для мастакоў і мастачак, чыя практыка звязана з прыродай, філасофіяй, матэрыяльнасцю і сучасным экалагічным мысленнем.

Для каго: #мастакі/-чкі з любой краіны, без абмежаванняў па ўзросце ці ступені, з мінімум адной персанальнай і адной групавой выставай.
Калі:
– Рэзідэнцыя: студзень–сакавік 2026
– Выстава: ліпень–верасень 2026
– Абвяшчэнне пераможца: кастрычнік 2025 (у межах Paris+).

Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя 2,000 EUR
– Дадаткова 2,000 EUR ганарар за выставу
– Жыллё (для адной асобы ці пары)
– Бюджэт на вытворчасць працы (паводле зацверджанага плана)
– Індывідуальнае ментарства і кантакты з мясцовымі і міжнароднымі прафесіянал(к)амі.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.